Тэатр-студыя юнацкай творчасці працуе ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (г.Мінск). ТЮТ – адзін са старэйшых аматарскіх тэатральных калектываў Беларусі. Амаль усе выпускнікі ТЮТа атрымалі вышэйшую адукацыю. Яны працуюць мастакамі і выкладчыкамі, філологамі і праграмістамі, рэалізуюць сябе ў іншых прафесіях. Тэатр-студыя не ставіць задач па арыентацыі выхаванцаў на працу ў прафесійным тэатры і кіно. Але жадаючым зрабіць асабістую акцёрскую кар’еру даецца неабходная дапамога пры падрыхтоўцы да паступлення. Некаторыя тютаўцы атрымалі акцёрскую адукацыю і працуюць артыстамі і рэжысёрамі ў Маскве і Мінску. Незалежна ад выбару прафесіі, выпускнікі працягваюць удзельнічаць у жыцці тэатра-студыі і дапамагаюць ТЮТу.
Сёння Тэатр-студыя юнацкай творчасці – гэта каля 100 выхаванцаў, якія займаюцца ў дзевяці навучальных групах рознага узросту і года навучання. Вядзецца выкладанне акцёрскага майстэрства, пластыкі, сцэнічных маўлення і руху. У навучальныя групы прымаюцца ўсе жадаючыя ад 7 да 25 год. Тэатр-студыя развіваецца ў двух скрыжаваных паміж сабой напрамках: навучальным і рэпертуарным. У дзеючым рэпертуары тэатра заўсёды не менш за тры розна-жанравыя спектаклі. У канцы сезона і навучальнага года студыйныя групы паказваюць свае выніковыя тэатральныя кампазіцыі або навучальныя спектаклі.
У ліку апошніх прэм’ер тэатра: «Чамадан бязглуздзіцы» і «Залатая багіня» Л.Петрушэўскай, «Дрэдноўты» Я.Грышкаўца, «Дом, які пабудаваў Свіфт» Г.Горына, другая рэдакцыя «Звычайнага цуду» Я.Шварца, «Сад» па пьесах А.Чэхава і А.Шыпенка.
1967
У 1967 годзе акцёрам Рускага драматычнага тэатра ім. М.Горкага (г.Мінск) Валерыем Пятровічам Марозам быў створаны Мінскі ТЮТ. Вахаванцы В.П.Мароза сёння з’яўляюцца вядучымі акцёрамі, рэжысёрамі тэатра, кіно, тэлебачання ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. У 80-я гады В.П.Мароз пачаў працу на кафедры рэжысуры народных свят у Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў, стаў яе дацэнтам, здымаўся ў кіно. Нясвіжскі народны тэатр пад кіраўніцтвам В.П.Мароза быў уганараваны звання «Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь».
21 снежня 2009 года В.П.Мароза не стала.
1983
У сакавіку 1983 года Наталляй Рачкоўскай, выпускніцай тэатральна-мастацкага інстытута, выхаўніцай В.П.Мароза, на школьнай сцэне з навучэнцамі сярэдняй 126-й школы г. Мінска быў пастаўлены спектакль «Клоп» па п’есе У. Маякоўскага. Гэта было новае нараджэнне Тэатра-студыі юнацкай творчасці і вартая заяўка калектыву пра сябе. Станаўленге ТЮТа прахозіла ў працы над казкамі Я. Шварца («Дракон», «Звычайны цуд», «Цень», «Чырвоны каптурок») і п’есамі розных жанраў: вадэвіляў (Э. Лабіш, В. Дунін- Марцінкевіч), палітычнага тэатра (М. Шатроў), псіхалагічнага тэатра (Ж. Ануй). Рэпетыравалі і выступалі на розных пляцоўках: у дзіцячым садку, у кватэрах, у паўсутарэннях, абсталяваных студыйцамі пад тэатральныя пляцоўкі.
Асаблівую ролю ў жыцці ТЮТа адыграла драматургія Аляксея Шыпенкі. У 1989 годзе ў тэатры была пастаўлена яго п’еса «Назіральнік», якая ігралася 10 год. Гэта перарасло ў асабістае знаёмства з аўтарам у 2000 годзе ў Берліне. На дадзены момант Тэатр-студыя юнацкай творчасці – адзіны калектыў у Беларусі, які працуе з драматургіяй Аляксея Шыпенкі.
1991
У 1991 годзе тэатр-студыя атрымала званне «Узорны». Шоў час, станавіліся дарослымі акцёры, «сталеў» рэпертуар, павялічвалася колькасць жадающчых займацца ў тэатры. У студыі ствараюцца рознаўзроставыя навучальныя групы, «старэйшыя» акцёры становяцца выкладчыкамі, павялічваецца колькасць навучальных дысцыплін: пластыка, сцэнічны рух, вакал. Працягваюцца творчыя эксперыменты: пастаноўка канцэрта «І яшчэ раз пра каханне» з урыўкаў «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Жаніцьбы Бальзамінова» А. Н. Астроўскага і «Утаймаванне свавольнай» У. Шэкспіра на мове арыгіналаў, што з’яўлялася падставай пастановачнага замыслу; «Жаніцьбы Фігаро» П. О. Бамаршэ са сцэнамі на французскай мове і выконваннем арый В. А. Моцарта па-італьянску. Ажыццяўляюцца сумесныя праекты: мюзікл «Дождж – гэта казка» у Берлине (з яго пачынаецца кантакт з Германіяй) з моладзевай тэатральнай групай з Берлина пад кіраўніцтвам Ханса Фалькнера і Узорным аркестрам НЦМТДМ пад кіраваннем В. І. Быкава (1994 г.); опера Д. Д. Шастаковіча «Тры пстрычкі» з музычным тэатрам «Казка» і сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Г. Г. Аляксандрава (1998 г.); «Гамлет» У. Шэкспіра з рок-этна-гуртом «Плато» (1998 г.).
2000
ТЮТ прымаў удзел у Міжнародных фестывалях: «Крылы Меаціды» (2000, 2003, г. Марыупаль, Украіна), «Галіцкая Мельпамена» (2006, 2009, г. Львоў, Украіна), «Чароўная рампа» і «Тэатральныя сустрэчы» ( 2005, 2007, г. Шальчынінкай, Літва); двойчы ўдзельнічаў у Міжнароднай тэатральнай майстэрні ў замку Трэбніц (2002, 2004, Германія), не адзін раз выязджаў у Берлин і выступаў у межах міжнародных моладзевых праектаў цэнтра «Фуксбаў»; сумесна з Вячяславам Іноземцавым і пластычным тэатрам «ІнЖэст» стаў лаўрэатам у міжнародным кінафестывалі «Распавядзі мне, воблака…», прысвечаным памяці чарнобыльскай трагедиыі (2007, Мінск, Брагін, Парыж); на Адкрытым усеукраінскім фестывалі «Галіцкая Мельпамена» (2006, г. Львоў, Украіна), спектакль «Цень» быў уганараваны Гран-пры.
Наш рэжысёр
Самы лепшы рэжысёр у свеце
Н. Е. Рачковская
Наталля Яўгенаўна Рачкоўская (Авакумава) нарадзілася ў Мінску ў 1959 годзе.
У 1972 прыйшла ў ТЮТ пад кіраўніцтвам Валерыя Пятровіча Мароза.
У 1977 скончыла БДАМ (тады Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно, акцёр театра лялек». Ужо з трэцяга курса інстытута пачала граць у спектаклях ТЮЗа, у такіх як: «Нахалёнак», «Калі лялькі не спяць» і іншых. Іграла на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага ў пастаноўцы дыпломнага спектакля Аляксандра Дольнікава (вучань Б.Луцэнка) па п’есе Ж. Ануя «Анцігона».
З 1982 года прыйшла ў ТЮТ новым мастацкім кіраўніком, кім і дагэтуль з’яўляецца.
У 1983 быў пастаўлены першы спектакль Наталлі Яўгенаўны як рэжысёра ТЮТа – «Клоп» па аднайменнай пъесе У. Маякоўскага.
Пабралася шлюбам з Рачкоўскім Валерыем Яўгенавічам (1954-2014), які быў мастаком у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, пасля галоўным мастаком у Мінскім абласным тэатры лялек «Батлейка» і ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек.
Сын Дзмітрый – акцёр, працаваў у тэатрах – Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага, тэатры-студыі Кінаакцёра, на дадзены момант акцёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.
Дачка Дар’я – фатограф, на дадзены момант пражывае ў Будапешце.
Выбітныя ТЮТаўцы
Хлопцы і дзяўчаты, натхнёныя ТЮТам на вялікія справы
Василий Пупкин Звукоосветитель
Василий Пупкин Звукоосветитель
Василий Пупкин Звукоосветитель
Василий Пупкин Звукоосветитель
Василий Пупкин Звукоосветитель
Василий Пупкин Звукоосветитель
Василий Пупкин Звукоосветитель
Василий Пупкин Звукоосветитель
Дзе мы знаходзімся: | г. Мінск, вул. Кірава, 16, каб. 208 (НЦМТДМ) |
Наш тэлефон: | +375(29) 763-38-30 |
Паштовая скрыня: | mail@tiut.by |