Дата:
Аўтар:
Па матывах п’ес А.П.Чэхава, А.Шыпенка
Музыка:
The Beatles – Octopus’s Garden
Radiohead – Street Spirit (Fade Out)
ASIWYFA – Set Guitars to Kill
Апісанне:
Праца тэатра над драматургіяй Аляксея Шыпенка працягнулася ў эксперэментальнай форме ў пачатку 2011 года. У рэжысёра Наталлі Рачкоўскай даўно паспявала ідэя стварыць зборку з маналогаў герояў драматурга, але яны патрабавалі сцэнічнай сітуацыі, прамаляванай у п’есах. Сітуацыі была патрэбна прычына, і яна ўстанавіла сувязь з А.П. Чэхавым. Дакладней, з яго п’есай “Чайка” і галоўным героем – Канстанцінам Трэплевым. Так, паступова маналогі перараслі ва ўрыўкі (з п’ес А.П. Чэхава “Чайка”, А. Шыпенка “Смерць Ван Халена”, “Сад васьміногаў”, “Назіральнік”), а ўрыўкі – у цэласны і незвычайны спектакль.
Вядомы амерыканскі рок-музыка Эдвард Ван Хален, Андрэй Філонаў і Канстанцін Трэплеў сталі ў адным сэнсавым шэрагу. Галоўныя героі – людзі, якія існуюць у іншай ментальнай прасторы, па іншых законах. Што ж іх аб’ядноўвае? Што ў іх агульнага?..
Спачатку спектакль вельмі доўгі час не меў назвы. Тады сам драматург прапанаваў, седзячы у садзе свайго дома ў Індыі, вельмі просты варыянт. “А навазіце “сад”. І 8 лютага 2013 года адбылася афіцыйная прэм’ера спектакля “Сад”, які і дагэтуль іграецца ў нашым тэатры.
Над спектаклем працавалі
Н.Я. Рачкоўская
рэжысёр
Ксенія Герман
Маша
Лідзія Мароз
Зюсі (Сюзі)
Канстанцін Барысевіч
Андрэй Філонаў (у дзявоцтве)
Павел Радзевіч
Пітр Сорын, Сяргей Івецкі
Вольга Астроўская
Ніна Зарэчная
Мікіта Бобчанка
Канстанцін Трэплеў, Андрэй Філонаў, Лёша (Бора)
Аляксандр Лагойка
Эддзі ВанХален, Сяргей Івецкі, Андрэй Філонаў