Чаму мы навучаем
Акцёр павінен абсалютна валодаць сабой і сваім целам
Акцёр павінен абсалютна валодаць сабой і сваім целам
Дыкцыя
Сцэнічны рух
Пластыка
Акцёрскае майстэрства
Літаратурныя чытанні
Тэатральныя гульні
Ад 6 да 9 год. Занякі маюць развівальны характар і праходзяць у форме тэатральных гульняў, мэтай якіх з’яўляецца развіццё ўвагі, уяўлення, памяці, каардынацыі рухаў, а таксама праца над дыкцыяй, правільным вымаўленнем. Па выніках рыхтуецца невялікі паказ, на падставе літаратурных твораў дзіцячых пісьменнікаў і асабістых сачыненняў дзяцей. Заняткі праходзяць 2 разы на тыдзень па 2 акадэмічныя гадзіны.
Ад 10 да 14 год. Заняткі на гэтым этапе таксама носяць развівальны характар, але пры гэтым праходзяць больш паглыблена. Шмат увагі надаецца развіццю памяці, каардынацыі рухаў, а таксама працы над дыкцыяй, правільным вымаўленнем. Навучэнцы спрабуюць ствараць свае маленькія тэматычныя тэатральныя сцэнкі-эцюды. Па выніках першага паўгоддзя рыхтуецца невялікі спектакль, па выніках другога – рыхтуецца вялікі выніковы спектакль, які складаецца з урыўкаў або цэлага літаратурнага твора.
Заняткі праходзяць 2 разы на тыдзень па 3 акадэмічныя гадзіны.
На гэтым этапе ўжо фармуецца будучая трупа тэатра. Заняткі адбываюцца па класічнай сістэме К.С. Станіслаўскага. Праходзяць практыкаванні, эцюды, заданні на развіццё ўсіх пяці ворганаў пачуццяў. Развіваецца ўвага, уяўленне, рытм, вызваленне мышцаў, наіўнасць. Таксама асобна праходзяць заняткі па сцэнічным маўленні і пластыцы. Такія заняткі працягваюцца два гады. На трэцім годзе ставяцца спектаклі, у якіх на ролі назначаюцца найбольш праявіўшыя сябе навучэнцы. Пастаноўка сумеснага спектакля – самы важны этап у навучанні, так як спектакль тут выконвае не толькі вучэбныя, але ўжо і мастацкія задачы.
Заняткі праходзяць 3 разы на тыдзень па 3 акадэмічныя гадзіны.
Мы запрашаем усіх жадаючых займацца акцёрскім майстэрствам, сцэнічнымі маўленнем і рухам у навучальную групу тэатра. Кошт навучання складае 240 тысяч бел. рублёў у месяц. Заняткі праходзяць 2 разы на тыдзень па дзве акадэмічныя гадзіны.
Чакаемм Вас у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі на адрас: вул. Кірава, 16, аўд. 208 (малая тэатральная зала).
Па ўсіх пытаннях звяртацца да
Вольгі Уладзіміраўны: +375(29) 139-99-16
Наталлі Яўгенаўны: +375(29) 763-38-30